Андрэй Лабада

Палітвязень

Дата затрымання: 11 красавіка 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Рудэнка Аляксандр

Месца зняволення: СІЗА-1

Андрэй Мікалаевіч Лабада — колішні начальнік аддзела Банкаўскага працэсінгавага цэнтра. Яго затрымалі за данаты і каментары ў Telegram.

Ён мінчук, скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі ў 1993 годзе. Ад таго часу працаваў у банкаўскай сферы. Вядома, што першым месцам працы стаў Беларусбанк, пазней ён перайшоў у Банкаўскі працэсінгавы цэнтр. Там ён дарос да начальніка аднаго з аддзелаў, піша «Наша Ніва».

Андрэя затрымалі вясной. 12 красавіка 2024 году яму прысудзілі адміністрацыйны арышт за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Пасля гэтага супраць яго завялі крымінальную справу.

Суд над Лабадой пачаўся 31 кастрычніка і працягнуўся 5 лістапада 2024 году ў Мінскім гарадскім судзе. Яго абвінавачвалі ў «абразе прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК) і «фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і 2 арт. 361-2 КК). Судзіў яго Аляксандр Рудэнка.

Адрас для лістоў: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»