Яўген Гормаш

Палітвязень

Дата нараджэння: 26 красавіка 1987

Дата затрымання: 5 чэрвеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Сімахіна Любоў

Месца зняволення: ПК № 1

Справы: Пратэсты Мінск

Яўгена Аляксандравіча Гормаша абвінавачваюць паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса:

  • ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак);
  • ч. 3 арт. 361-1 (удзел у экстрэмісцкім фармаванні);
  • ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі).

Суд над ім распачаўся 4 верасня 2023 году ў Мінскім гарадскім судзе. Гэта той самы мінчук, якога людзі "адбілі" ад затрымання на пікеце па збору подпісаў 31 траўня 2020 года пасля таго, як той крыкнуў супрацоўнікамі ДАІ "Ганьба!". 7 верасня 2023 года суддзя Любоў Сімахіна прызначыла Яўгену пазбаўленне волі тэрмінам два з паловай або тры гады. Дакладны вынік суда высвятляаецца.

17 лістапада 2023 г. прайшло апеляцыйнае пасяджэнне суда, прысуд набыў моц.

8 снежня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Утрымліваецца ў наваполацкай калоніі № 1.

Мінчука, якога ў 2020-м "адбілі" ад затрымання на пікеце па збору подпісаў, цяпер судзяць па крымінальных артыкулах

Справу разглядае Любоў Сімахіна.

 
Адрас для лістоў: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»