Іван Дзярновіч

Палітвязень

Дата нараджэння: 2 лютага 1992

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Дудаль Антон

Месца зняволення: ПК № 1

Іван Міхайлавіч Дзярновіч - жыхар Бабруйска і супрацоўнік чыгункі. Акалічнасці суда невядомыя, аднак вядома, што яго асудзілі да пазбаўлення волі тэрмінам на 4 гады. Быў абвінавачаны па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса: 367 (Паклёп у дачыненні да Лукашэнкі), 368 (Знявага Лукашэнкі), 369 (Знявага прадстаўніка ўлады). Справу з 25 лістапада па 9 снежня 2021 года ў закрытым рэжыме разглядаў суддзя Антон Дудаль.

3 сакавіка 2022 г. разгледзелі апеляцыю на прысуд.

Адбывае прыгавор суда ў ПК №1.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Адрас для лістоў: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»