Андрэй Куніцкі
Палітвязень
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму
Суддзя: Шут Юлія
Андрэй Сяргеевіч Куніцкі быў асуджаны ў судзе Ленінскага раёна г. Мінска па ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі) да 1 года і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах строгага рэжыму. З 18 па 20 снежня 2024 года справу разглядала суддзя Шут Юлія.
Пазней сталі вядомыя падрабязнасці справы.
Згодна з матэрыяламі справы, 15 лістапада 2024 года, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення каля аднаго з дамоў па вуліцы Маякоўскага, Куніцкі падышоў да членаў ініцыятыўнай групы грамадзян, якія займаліся зборам подпісаў за вылучэнне кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі. Далей ён "публічна, у прысутнасці некалькіх чалавек, выказаў негатыўны каментар пра яго, выкарыстоўваючы непрыстойную форму".
Суд адзначыў, што дзеянні абвінавачанага насілі наўмысны характар, накіраваны на публічнае прыніжэнне гонару і годнасці Аляксандра Лукашэнкі.
Мужчына "абразіў" Лукашэнку на зборы подпісаў: яго ўжо асудзілі