Андрэй Карпенка
Палітвязень
Дата нараджэння: 12 снежня 1995
Дата затрымання: 14 кастрычніка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Сакалова Ганна
Месца зняволення: ПК № 3
Справы: Пратэсты Гомель
У Чыгуначным судзе Гомеля 25 студзеня 2023 года асудзілі Андрэя Сяргеевіча Карпенку паводле ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукушэнку) і ч.1 арт. 342 (Арганізацыя і падрытоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Ганна Сакалова прызначыла Андрэю тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Пасяджэнне адбывалася ў закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя. Пасля СІЗА № 3 Андрэя накіравалі ў ПК № 3.
Гамельчука асудзілі на тры гады калоніі за паклёп на Лукашэнку і ўдзел у пратэстах