Дзмітрый Сушчык
Палітвязень
Дата нараджэння: 12 верасня 1983
Дата затрымання: 17 лютага 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 411 Крымінальнага кодэкса — Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы
Вынік суда: 2 гады, 6 месяцаў і 15 дзён
Від пакарання: пазбаўленне волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 2 красавіка 2022
Суддзя: Ваўчок Ігар, Козел Наталля
Месца зняволення: ПК № 8
Іншыя пазнакі: Турэмны рэжым
Дзмітрый Васільевіч Сушчык з Навагрудку быў затрыманы расійскімі памежнікамі, калі спрабаваў выехаць з Беларусі.
Яго перадалі беларускім сілавікам, змясцілі ў СІЗА па абвінавачванні па крымінальных справах аб абразе Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэксу) і здзеку з дзяржаўнай сімволікі (арт. 370 Крымінальнага кодэксу).
2 сакавіка 2022 года суд Навагрудскага раёна прызнаў Дзмітрыя вінаватым у здзяйсненні злачынства паводле ч. 1 арт. 368 і прысудзіў яму 1,5 года пазбаўлення волі. Таксама суд прызнаў яго вінаватым у апаганьванні сцяга і герба Беларусі, прысудзіўшы па гэтым артыкуле 1 год пазбаўлення волі. Па сукупнасці пакаранняў шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім у канчатковым выніку Дзмітрыю прысудзілі 1,5 года калоніі агульнага рэжыму. У тэрмін прызначанага пакарання суд пастанавіў залічыць знаходжанне Сушчыка пад хатнім арыштам і пад вартай.
У красавіку 2022 года Дзмітрыя перавялі з СІЗА-3 у аршанскую калонію № 8, адміністрацыя якой цісне на палітвязня, ён мае праблемы з ліставаннем. У чэрвені 2022-га яго змясцілі ў ПКТ і на дзевяць месяцаў пазбавілі спатканняў і тэлефанаванняў. Таксама вядома, што Дзмітрыя рэгулярна змяшчаюць у штрафны ізалятар за "парушэнне парадку". Пры гэтым тэрмін ШІЗА не залічваецца ў тэрмін ПКТ.
На пачатку верасня 2022 г. стала вядома, што ў Оршы адбыўся суд па ўзмацненні рэжыму палітвязню. Паводле рашэння суддзі Дзмітрыя перавялі на турэмны рэжым і накіравалі ў гродзенскую турму № 1. Па прыбыцці туды яму адразу былі выпісаныя два парушэнні і яго зноў збіраліся змясціць у ШІЗА.
У Дзмітрыя 13 красавіка 2023 г. памерла маці.
У Оршы 1 верасня 2023 года адбыўся суд паводле ч. 1 арт. 411 КК (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі турмы). Справу Дзмітрыя разглядала суддзя Наталля Козел. Дзмітрыю дадалі да тэрміну зняволення яшчэ 1 год і 15 дзён. То-бок, тэрмін зняволення палітвязня мусіў скончыцца 18 жніўня, і ён ужо павінен быў выйсці на волю, але гэтага не адбылося праз перазатрыманне і суд па новай крымінальнай справе.
Напрыканцы снежня стала вядома, што палітвязень ужо знаходзіцца ў аршанскай калоніі № 8. Адміністрацыя ўстановы змясціла Сушчыка ў ШІЗА, але тэрмін і прычыны — невядомыя.
Жыхару Навагрудка, які перажыў "допыт" у лесе, запіс "пакаяльнага" відэа і экстрадыцыю, прысудзілі 1,5 гады калоніі за абразу Лукашэнкі і апаганьванне герба і сцяга