Андрэй Крылоў

інжынер

Палітвязень

Дата нараджэння: 15 кастрычніка 1962

Дата затрымання: 16 красавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя масавых беспарадкаў

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Талашка Мікалай

Пракурор: Занімоўскі Дзмітрый

Справы: Пратэсты Ваўкавыск

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)
Андрэй Крылоў

Андрэй Максімавіч Крылоў — інжынер тэхнічнага нагляду з Ваўкавыска.

На яго завялі крымінальную справу па артыкуле за арганізацыю масавых беспарадках (ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса). Мужчыну абвінавацілі ў закліку да ўдзелу ў масавых беспарадкаў шляхам размяшчэння паведамлення 15 лістапада ў тэлеграм-чаце "Банда Лукі". На судзе Крылоў віну не прызнаў. 

Суддзя Мікалай Талашка 2 сентября 2021 года асудзіў Крылова да пяці гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

28 чэрвеня 2022 г. КДБ унёс палітвязня ў спіс асобаў, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

У снежні 2023 г. быў пераведзены з ПК № 22 у іншую калонію, актуальны адрас невядомы. 

У Ваўкавыску за адно паведамленне ў тэлеграм-чаце інжынера пакаралі пяццю гадамі калоніі

У судзе Ваўкавыскага раёна 2 верасня 2021 года быў вынесены прысуд па крымінальнай справе па артыкуле за арганізацыю масавых беспарадках (ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) у адносінах да інжынера Андрэя Крылова. Мужчыну абвінавацілі ў закліку да ўдзелу ў масавых беспарадкаў шляхам размяшчэння паведамлення 15 лістапада ў тэлеграм-чаце «Банда лукі». На судзе Крылоў віну не прызнаў. Суддзя Мікалай Талашка асудзіў Крылова да пяці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Дзяржабвінавачванне падтрымліваў пракурор Дзмітрый Занімоўскі.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»