Анатоль Сашуноў

Палітвязень

Дата нараджэння: 19 лютага 1966

Дата затрымання: 10 сакавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Паляшчук Вікторыя

Месца зняволення: ПК № 22

Групы: Бізнесмены

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Анатоль Дзмітрыевіч Сашуноў — індывідуальны прадпрымальніка з Жодзіна. Яго затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіК за каментары ў “экстрэмісцкіх чатах” 10 сакавіка 2022 года і да суда змясцілі ў следчую турму ў Жодзіна.

Мінскі абласны суд 19 верасня 2022 года пачынае разгляд крымінальнай справы. Судовы працэс вяла суддзя Вікторыя Паляшчук. 

Анатоля асудзілі да 4 гадоў пазбаўлення волі па трох артыкулах Крымінальнага кодэксу (арт. 130 КК - Распальванне іншай сацыяльнай варожасці, арт. 368 КК - Абраза Лукашэнкі, арт. 369 КК - Абраза прадстаўніка ўлады)

20 верасня 2022 года ягонае прозвішча патрапіла ў спіс "Асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці". 

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Прызначаная дата суда над жодзінскім "тэрарыстам" Анатолем Сашуновым

Мінскі абласны суд 19 верасня 2022 года пачынае разгляд крымінальнай справы індывідуальнага прадпрымальніка з Жодзіна Анатолія Сашунова.

Адрас для лістоў: ПК № 22. 225295, Брэсцкая вобласць, г. Івацэвічы, ст. Даманава, а/с 20

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»