Ілля Трубін
Палітвязень
Дата нараджэння: 24 сакавіка 1987
Дата затрымання: 12 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
- арт. 295-3 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў
- арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму
Вынік суда: 16 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Крывела Дзмітрый
Месца зняволення: ПК № 22
Групы: Сілавікі
Заява аб прызнанні палітвязнем
Ілля Валер'евіч Трубін — былы супрацоўнік КДБ. Яго абвінавацілі па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 289 — акт тэрарызму; ч. 2 арт. 289 — акт тэрарызму, здзейснены паўторна; ч. 2 арт. 295 — незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў; ч. 1 арт. 295-1 — незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанне гаручых рэчываў.
Судовы працэс у закрытым рэжыме вёў суддзя Дзмітрый Крывела.
20 чэрвеня 2022 г. КДБ унёс палітвязня ў спіс "асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".
Судовы працэс пачаўся 19 красавіка 2022 г., але з розных прычынаў некалькі разоў пераносіўся. Іллю Трубіна пакаралі 16 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
У студзені 2023 г. стала вядома, што Іллю этапавалі з СТ № 8 у наваполацкую ПК № 1, адміністрацыя якой змяшчала яго ў ШІЗА.
Напрыканцы 2023 г. пераведзены ў ПК № 22.
Экс-супрацоўніка КДБ з Барысава асудзілі на 16 гадоў калоніі за падпалы BelToll
Пасля трохмесячнага перапынку аднавіўся суд над падпальшчыкам сістэм збору аплаты BelToll
Суд над абвінавачаным у падпале сістэм збору аплаты BelToll зрабілі закрытым