Сяргей Петрушэнка
Палітвязень
Дата нараджэння: 4 кастрычніка 1986
Дата затрымання: 10 чэрвеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 352 Крымінальнага кодэкса — Неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй
- арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных
- арт. 426 Крымінальнага кодэкса — Перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў
Вынік суда: 6 гадоў і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Кучук Дзіна
Месца зняволення: ПК № 22
Групы: Дзяржслужачыя
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сяргей Фёдаравіч Петрушэнка — былы начальнік аддзела РУП "Мінскае гарадское агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры". Быў затрыманы ў чэрвені 2021 года ў межах крымінальнай справы аб размяшчэнні ў тэлеграм-канале асабістых дадзеных супрацоўнікаў Смаргонскага РАУС.
Сяргею прад'яўлена абвінавачванне паводле ч. 3 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці ці варажнечы), арт. 352 (неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй, рэдакцыя страціла сілу 26.05.2021), арт. 203-1 ч. 1 і ч. 2 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных), арт. 426 ч. 3 (перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў) Крымінальнага кодэкса.
Мінскі гарадскі суд 3 жніўня 2022 г. пастанавіў прызначыць Петрушэнку пакаранне ў выглядзе зняволення на тэрмін 6 гадоў 6 месяцаў з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў на тэрмін 5 гадоў.
На пачатку кастрычніка стала вядома аб пераводзе Сяргея з СІЗА-1 у баранавіцкі СІЗА-6, а на пачатку лістапада — у івацэвіцкую калонію № 22.
17 лістапада 2022 г. КДБ уключыў палітвязня ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарызму".
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
За размяшчэнне асабістых дадзеных супрацоўнікаў Смаргонскага РАУС асуджаны начальнік аддзела кадастравага агенцтва
Справу разглядала судовая калегія пад старшынством суддзі Дзіны Кучук.