Дзяніс Салагуб
Палітвязень
Дата нараджэння: 19 чэрвеня 1992
Дата затрымання: 30 красавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 31 жніўня 2023
Суддзя: Козел Наталля
Месца зняволення: ПК № 2
У судзе Ленінскага раёна Гродна 27 чэрвеня 2023 года асудзілі Дзяніса Андрэевіча Салагуба паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі), арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады), ч. 1 арт. 342 (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзелу іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Наталля Козел прызначыла Дзянісу два гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, штраф 100 базавых велічыняў (3700 рублёў) і кампенсацыю маральнай шкоды пацярпелым 4500 рублёў.
31 жніўня 2023 г. у Гродзенскім абласным судзе разглядалася апеляцыйная скарга палітвязня. Суддзя Бубенчык Д.
15 верасня 2023 г. МУС дадала Дзяніса ў спіс "экстрэмістаў".
Да суда знаходзіўся ў турме № 1. Пасля быў накіраваны ў папраўчую калонію № 2.
Гарадзенца асудзілі на два гады калоніі за каментары ў Тэлеграме