Марына Золатава
галоўная рэдактарка TUT.BY
Дата нараджэння: 6 лістапада 1977
Дата затрымання: 18 траўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 243 Крымінальнага кодэксу - Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў
Месца зняволення: СІЗА-1
Марына Васільеўна Золатава - галоўная рэдактарка TUT.BY.
На Tut.by Марына Золатава прыйшла ў 2004 годзе, а неўзабаве стала яго галоўнай рэдактаркай. Золатава любіць балканскую культуру, ведае балгарскую мову. Вольны час Золатава прысвячае праслухоўванню балканскай музыкі.
У 2019 годзе Марыну Золатаву асудзілі на буйны штраф па крымінальнай справе па арт. 425 Крымінальнага кодэкса (Бяздзейнасць службовай асобы) - справе аб несанкцыянаваным доступе да інфармацыі "БелТА". Праваабаронцы лічаць тую крымінальную справу палітычна матываванай.
Марына была затрыманая 18 траўня ў рамках крымінальнай справы, распачатай супраць TUT.BY за ўхіленне ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (ч. 2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса).
![]()
«Сын и дочка держатся молодцом». Поговорили с близкими коллег, которые спустя трое суток не вышли на свободу
