Уладзімір Буцькавец

Палітвязень

Дата нараджэння: 15 красавіка 1991

Дата затрымання: 5 верасня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 8 траўня 2023

Суддзя: Царук Руслан

Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 39

Групы: Адміністратары ТГ-каналаў, Навукоўцы

Уладзімір Буцькавец

Уладзіміра Васільевіча Буцькаўца затрымалі 5 верасня 2022 года і прызначылі сем сутак арышту паводле арт. 19.11 КаАП за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". 14 верасня на адным з праўладных тэлеграм-каналах з'явілася відэа, на якім бачна, як міліцыянты з прымяненнем сілы затрымліваюць мужчыну, а далей ён прызнаецца, што мадэраваў і выстаўляў навіны пра беларускую мову ў пабліку, які нядаўна абвясцілі "экстрэмісцкім фармаваннем".

Летам 2022 года Уладзімір быў звольнены з працы як "палітычна ненадзейны". Ён спрабаваў адстойваць сваю пазіцыю ў межах заканадаўства, складаў шматлікія звароты і скаргі, але безвынікова.

Яго абвінавацілі ў адміністраванні суполкі ў "ВКонтакте" "ЗА АДЗІНУЮ дзяржаўную МОВУ ў Беларусі!" і асудзілі паводле ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання). 5 жніўня інфармацыйную прадукцыю суполкі "ЗА АДЗІНУЮ дзяржаўную МОВУ Беларусі!" прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі", 18 жніўня — "экстрэмісцкім фармаваннем".

У Гомельскім абласным судзе 13 лютага 2023 года яго асудзілі да трох гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Прысуд вынес суддзя Руслан Царук.

Разгляд апеляцыйнай скаргі адбыўся 18 красавіка 2023 г.: Вярхоўны суд замяніў пакаранне на тры гады абмежавання волі ў папраўчай установе адкрытага тыпу. Уладзіміра выпусцілі з СІЗА-3, ён знаходзіцца на волі да накіравання ў ПУАТ.

28 красавіка 2023 г. МУС унесла палітвязня ў "спіс экстрэмістаў".

8 траўня 2023 г. стала вядома, што палітвязень пачаў адбываць тэрмін у папраўчай установе адкрытага тыпу № 39 у Крупках.

Да трох гадоў калоніі асудзілі адміністратара суполкі "ЗА АДЗІНУЮ дзяржаўную МОВУ ў Беларусі!"

У Гомельскім абласным судзе 13 лютага да трох гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму асудзілі навуковага супрацоўніка Уладзіміра Буцькаўца. Яго абвінавацілі ў адміністраванні суполкі ў "ВКонтакте" "ЗА АДЗІНУЮ дзяржаўную МОВУ ў Беларусі!" і асудзілі паводле ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання), піша "Гомельская вясна". Прысуд вынес суддзя Руслан Царук.

Адрас для лістоў: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 39. 222002, Крупскі раён, г. Крупкі-2

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»