Андрэй Хрэнкоў
асуджаны на 5 гадоў калоніі
Дата нараджэння: 12 жніўня 1970
Дата затрымання: 30 жніўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 364 Крымінальнага кодэксу - Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Месца зняволення: Следчая турма №8
Андрэй Аляксеевіч Хрэнкоў быў затрыманы 30 жніўня 2020 года ў Мінску падчас нядзельнай акцыі пратэсту, а менавіта пасля патасоўкі, якая завязалася паміж супрацоўнікамі міліцыі і пратэстоўцамі, якія спрабавалі адбіць іншага пратэстоўца (палітвязня Аляксея Чарвінскага) ад затрымання.
Андрэя абвінавацілі па арт. 364 Крымінальнага кодэксу (Гвалт ці пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі) - за бойку і ўдары па мікрааўтобусе міліцыі.
27 лістапада суддзя суда Ленінскага раёна Мінска Марына Запаснік пакарала Андрэя Хрэнкова 5 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.