Аляксей Чарвінскі
індывідуальны прадпрымальнік, асуджаны на 4 гады калоніі
Дата нараджэння: 29 красавіка 1978
Дата затрымання: 30 жніўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 364 Крымінальнага кодэксу - Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Аляксей Уладзіміравіч Чарвінскі быў затрыманы 30 жніўня 2020 года ў Мінску падчас нядзельнай акцыі пратэсту, а менавіта пасля патасоўкі, якая завязалася паміж супрацоўнікамі міліцыі і пратэстоўцамі, якія спрабавалі адбіць Чарвінскага ад затрымання.
Аляксея абвінавацілі па арт. 364 Крымінальнага кодэксу (Гвалт ці пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі) - за бойку і ўдары па мікрааўтобусе міліцыі.
27 лістапада суддзя суда Ленінскага раёна Мінска Марына Запаснік пакарала Аляксея Чарвінскага 4 гадамі пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.