Сяргей Юнчыц
Палітвязень
Дата нараджэння: 10 ліпеня 1974
Дата затрымання: 23 студзеня 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Курганава Алена
Месца зняволення: Турма № 4
Іншыя пазнакі: «Рэйд па салідарнасці»

Сяргей Рыгоравіч Юнчыц быў затрыманы за салідарнасць з рэпрэсаванымі.
Ён нарадзіўся ў вёсцы Падассе Жыткавіцкага раёна. З 90-х займаўся бізнэсам. Мужчына да 2023 года кіраваў сямейнай кампаніяй "Юніко-дэнтал", якая займаецца пастаўкамі стаматалагічных матэрыялаў, інструментаў і абсталявання.
Сяргея пачалі судзіць 2 кастрычніка 2024 года ў Мінскім абласным судзе. Яго абвінавачвалі паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: "фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці" (ч.1 і ч. 2 арт. 361-2 КК), "садзейнічанне эктрэмісцкай дзейнасці" (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК) і "фінансаванне экстрэмісцкага фармавання" (арт. 361-2, страціў сілу ў траўні 2021 года).
Як вынікае з паведамлення пракуратуры, Сяргею паставілі ў віну данаты "Беларускай Радзе культуры", "Краіне для жыцця", "Dissidentby" цягам 2021 і 2022 года, агульнай сумай 1,3 тысячы рублёў. Таксама паведамляецца, што ён перавёў каля 500 рублёў у адрас 24 вязняў, што знаходзіліся ў зняволенні паводле палітычных артыкулаў, чым "аказаў садзенічанне дзейнасці экстрэмісцкіх фармаванняў "Dissidentby" і "Праваабарончы цэнтр Вясна".
Працэс вяла суддзя Алена Курганава. Яна прысудзіла Сяргею 5 год у калоніі ўзмоцненага рэжыму і штраф у памеры 500 базавых велічыняў (20 тысячаў рублёў). Таксама былі канфіскаваныя мабільныя тэлефоны, з якіх, як сцвярджаецца, палітвязень рабіў грашовыя пераводы.
10 студзеня 2025 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Ігар Любавіцкі.
17 студзеня 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Утрымліваўся ў СІЗА № 1, пераведзены ў следчую турму № 4.
![]()
Палітзняволенага бізнэсоўца асудзілі да пяці гадоў калоніі