Сяргей Раманаў
Палітвязень
Дата нараджэння: 7 чэрвеня 1994
Дата затрымання: 29 кастрычніка 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
- арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму
- арт. 411 Крымінальнага кодэкса — Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы
Вынік суда: 22 гады і 11 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму
Суддзя: Тулейка Вячаслаў, Талашка Мікалай, Фамічова Наталля
Месца зняволення: Турма № 4
Справы: Справа анарха-партызан
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Джэсі Ціль, намесніца старшыні Камітэта па кантролі за выкананнем бюджэту і член Камітэта па ўнутраных справах
Сяргей Аляксандравіч Раманаў быў затрыманы напрыканцы кастрычніка 2020 года.
Яго, а таксама Ігара Аліневіча, Дзмітрыя Рэзановіча і Дзмітрыя Дубоўскага абвінавацілі па шэрагу артыкулаў за падпал службовых аўтамабіляў, будынка ДАІ і дзяржаўнага камітэта экспертыз у Гомельскай вобласці:
- ч. 2 арт. 289 — акт тэрарызму;
- ч. 2 і ч. 4 арт. 295 — незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў;
У лютым 2021 года КДБ унёс палітвязня ў спіс "асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
22 снежня 2021 г. у Мінскім абласным судзе быў вынесены прысуд фігурантам гэтай крымінальнай справы. Суддзя Вячаслаў Тулейка прызначыў Сяргею Раманаву 20 гадоў калоніі строгага рэжыму.
9 студзеня 2022 г. Сяргея этапавалі ў СІЗА-6, адміністрацыя якога часта змяшчае палітвязня ў карцар.
23 траўня 2022 г. палітвязня перавялі ў ваўкавыскую ПК № 11. У жніўні стала вядома, што адміністрацыя ваўкавыскай калоніі змясціла актывіста на месяц у памяшканне камернага тыпу. Раней яго некалькі разоў змяшчалі ў штрафны ізалятар, пазбавілі рэжымнай перадачы і тэлефанаванняў. У снежні Сяргея ізноў змяшчалі на тыдзень у ШІЗА, а пасля на чатыры месяцы змясцілі ў ПКТ. У лютым Сяргея на 15 сутак ізноў змяшчалі ў ШІЗА.
23 сакавіка 2023 г. у Ваўкавыску над Сяргеем адбыўся суд паводле ч. 2 арт. 411 КК (Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы). Суддзя Мікалай Талашка прызначыў палітвязню 11 месяцаў калоніі. Такім чынам, агульны тэрмін для Раманава склаў 20 гадоў і 11 месяцаў пазбаўлення волі.
Напачатку ліпеня 2023 г. стала вядома, што Сяргея перавялі ў горацкую калонію № 9. Ад гэтага часу ён утрымліваўся ў ПКТ 5 месяцаў. Ліставанне блакуецца.
У верасні 2024 г. стала вядома, што палітвязню прад'явілі чарговае абвінавачванне паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі).
У судзе Горацкага раёна 25 верасня 2024 г. вынеслі прысуд палітзняволенаму. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 2 арт. 411 КК. Суддзя Наталля Фомічава прызначыла яму яшчэ два гады пазбаўлення волі. Пры гэтым, у сакавіку 2023 года Раманаву дадалі яшчэ 11 месяцаў зняволення паводле гэтага артыкула. Агульны тэрмін зняволення палітвязня складае 22 гады і 11 месяцаў.
26 лістапада 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў Магілёўскім абласным судзе. Старшыня судовай калегіі Сяргей Каралёў.
Палітвязню Сяргею Раманаву дадалі яшчэ два гады зняволення
Ад 18 да 20 гадоў: у Мінску вынеслі прысуды анарха-партызанам