Сяргей Кулеш

Палітвязень

Дата нараджэння: 25 верасня 1988

Дата затрымання: 4 сакавіка 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Мельнік Яўгенія

Пракурор: Плескацэвіч Аляксандр

Справы: Пратэсты Пінск

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Сяргей Сяргеевіч Кулеш быў абвінавачаны ва ўдзеле ў масавых беспарадках паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. 

Суд Пінскага раёна і горада Пінска 29 красавіка 2024 года прызнаў Сяргея Кулешу вінаватым і прысудзіў яму пазбаўленне волі тэрмінам на чатыры гады ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Спараву разглядала суддзя Яўгенія Мельнік, дзяржабвінаваўца – пракурор Аляксандр Плескацэвіч.

12 ліпеня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай камісіі Мікалай Сянько.

19 ліпеня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Утрымліваўся ў СІЗА № 6, актуальны адрас невядомы.

У жніўні 2024 г. унесены КДБ у "спіс тэрарыстаў".

На чатыры гады калоніі за ўдзел у пратэстах у Пінску асудзілі мясцовага жыхара

Суд Пінскага раёна і горада Пінска 29 красавіка 2024 года вынес прысуд Сяргею Кулешу, абвінавачанаму ва ўдзеле ў масавых беспарадках паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса. Спараву разглядала суддзя Яўгенія Мельнік, дзяржабвінаваўца – пракурор Аляксандр Плескацэвіч.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»