Пётр Ярмашук

Палітвязень

Дата нараджэння: 4 лістапада 1987

Дата затрымання: 11 чэрвеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
  • арт. 354 Крымінальнага кодэкса — Распрацоўка, выкарыстанне, распаўсюд або збыт шкоднасных камп’ютарных праграм

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Сянько Мікалай

Пракурор: Пакала Кацярына

Месца зняволення: ПК № 3

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Справы: Данаты

Пётр Мікалаевіч Ярмашук быў упершыню затрыманы па гэтай справе 23 сакавіка 2023 года. Яго пратрымалі трое сутак і адпусцілі, але ўжо 11 чэрвеня зноў затрымалі і ўзялі пад варту.

Паводле абвінавачання, Ярмашук 1 сакавіка 2022 г запампаваў з сайта ItArmy of Ukraine некалькі файлаў, якія дазваляюць праводзіць DDoS-напады. Затым "не менш за 8 разоў" запускаў на сваім кампутары праграму, з-за чаго "парушалася сістэма абароны ад DDoS-атак" і "была парушана праца неўстаноўленых інтэрнэт-рэсурсаў Расійскай Федэрацыі". Такім чынам, на думку дзяржабвінавачання, Ярмашук "выкарыстаў шкоднасныя патэнцыйна небяспечныя праграмы" (арт. 354 КК).

Таксама 19 жніўня 2020 г. Ярмашук праз Facebook перавёў каля 60 $ ініцыятыве BySOL (арт. 361-2 КК). Праз 7 месяцаў (12 сакавіка 2021) беларускія ўлады прызналі фонд BySOL «экстрэмісцкім фармаваннем».

24 лістапада 2023 года яго асудзілі да 4 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Справа разглядалася ў Брэсцкім абласным судзе суддзём Мікалаем Сянько.

На 12 студзеня 2024 г. быў прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі Пятра. Старшыня судовай калегіі Павел Каршуновіч.  

19 студзеня 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".

Утрымліваўся ў СІЗА № 7. Адбывае тэрмін у ПК № 3

 

Адрас для лістоў: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»