Максім Камкоў

Палітвязень

Дата нараджэння: 12 снежня 1981

Дата затрымання: 15 студзеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Лапко Віталь

Пракурор: Шынкевіч Сяргей

Максім Андрэевіч Камкоў быў абвінавачаны ў абразе прадстаўніка ўлады па арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядаў суддзя Віталь Лапко, дзяржабвінаваўца  старшы памочнік пракурора г. Наваполацка Сяргей Шынкевіч.

У судзе Наваполацка 4 кастрычніка 2022 года вынесены прысуд. Суд пастанавіў прызнаць Максіма Камкова вінаватым і прысудзіў яму абмежаванне волі тэрмінам на 1 год і 6 месяцаў з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу (“хімія”). Таксама пацярпелы Ляшко патрабаваў сплаціць яму матэрыяльную кампенсацыю маральных пакут, якія ён ацаніў у 1 500 рублёў. Камкоў выплаціў усю суму пацярпеламу, і грамадзянскі пазоў быў судом зняты.  

Пачаў адбываць пакаранне.

3 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Месца адбыцця пакарання ўдакладняецца.

Наваполацк: за абразу супрацоўніка міліцыі — паўтара года "хіміі"

У судзе Наваполацка 4 кастрычніка вынесены прысуд 40-гадоваму мясцоваму жыхару Максіму Камкову, абвінавачанаму ў абразе прадстаўніка ўлады па арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»