Іван Зянько
асуджаны на 5 гадоў калоніі
Дата нараджэння: 10 траўня 1982
Дата затрымання: 20 кастрычніка 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 364 Крымінальнага кодэксу - Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
арт. 218 Крымінальнага кодэксу - Наўмысныя знішчэнне альбо пашкоджанне маёмасці, здзейсненыя агульнанебяспечным спосабам альбо якія пацягнулі прычыненне шкоды ў буйным памеры
Месца зняволення: СІЗА-1

Іван Аляксандравіч Зянько - жыхар Мінска, асуджаны на пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па трох артыкулах: арт. 364 Крымінальнага кодэксу (гвалт над супрацоўнікамі міліцыі), арт. 342 (актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак), арт. 218 КК (Пашкоджанне маёмасці).
Падзеі, за якія асудзілі мужчыну, адбываліся пасля 17 гадзін 11 кастрычніка 2020 года. Пад час разгону "Маршу гонару" каля станцыі метро “Пушкінская” ён і яшчэ трое абвінавачаных, як вынікае з матэрыялаў следства, перашкодзілі амапаўцам затрымаць чалавека, уступілі з імі ў бойку, нанеслі некалькі ўдараў па галовах і разбілі шкло ў службовым аўтамабілі.
Зянько сваёй віны не прызнаў.
![]()
"Казалі - яшчэ раз зманіш, з буса жывым не выйдзеш". Працягваецца суд над чатырмя мінчукамі за гвалт над амапаўцамі
![]()
Працягваецца суд над чатырмя мінчукамі, якія далі адпор амапаўцам пры разгоне мітынгу
![]()
Справа чатырох мінчукоў: пракурор запрасіў вялікія тэрміны зняволення і гіганцкія кампенсацыі пацярпелым амапаўцам
![]()
Мінскай чацверцы, якая адбіла ад амапаўцаў чалавека - ад чатырох да пяці год калоніі і вялікая кампенсацыя пацярпелым