Віталія Бандарэнка
Дата нараджэння: 5 чэрвеня 2002
Дата затрымання: 1 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Грушко Андрэй
Пракурор: Бацюшка Аляксандр, Манько Андрэй
Месца зняволення: ПК № 4
Заява аб прызнанні палітзняволенай
Сімвалічны/ая хросны/ая: Габрыэль Бішаф, дэпутатка Еўрапарламента

Віталія Анатольеўна Бандарэнка з'яўляецца фігуранткай справы аб удзеле ў масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса), узбуджанай па падзеях у Брэсце 10 жніўня 2020 года.
Яе мусілі пачаць судзіць у сярэдзіне лютага разам з іншымі 9 фігурантамі гэтай справы, аднак да суда дзяўчына з'ехала за мяжу. Але да прысуда, 27 лютага, яна вярнулася назад, і 1 сакавіка 2021 года была затрымана. Яе змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, а затым перавялі ў СІЗА-7 да суда.
У Ленінскім судзе Брэста 21 траўня 2021 г. вынеслі прысуды па крымінальнай справы аб масавых беспарадках пасля выбараў (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса) 13 берасцейцам. Суддзя Андрэй Грушко асудзіў 11 палітвязняў на тэрміны ад 3,5 да 5 гадоў калоніі, дваіх непаўнагадовых — да 3 гадоў выхаваўчай калоніі.
Віталія Бандарэнка атрымала 4 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.
Дзяўчына адбывае пакаранне ў гомельскай ПК № 4. У жніўні 2022 г. Віталія пабралася ў зняволенні шлюбам.
![]()
Працуе швачкай, заробак 7 рублёў, на спатканнях усміхаецца і падбадзёрвае родных
![]()
"Тут звычайныя людзі, якія хочуць свабодна выказвацца". У Брэсце адправілі ў калонію яшчэ 13 фігурантаў па справе "жнівеньскіх беспарадкаў"
![]()
У Брэсце пачалі судзіць яшчэ 13 чалавек за "масавыя беспарадкі" пасля выбараў