Дзмітрый Нешта

Палітвязень

Дата нараджэння: 3 верасня 1975

Дата затрымання: 26 кастрычніка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 295-3 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў
  • арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму

Вынік суда: 12 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Шчэрба Юльяна

Пракурор: Пасемка Святлана

Месца зняволення: ПК № 3

Групы: Ваенныя

Іншыя пазнакі: Пенсійны ўзрост

Справы: Пратэсты Баранавічы

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)
Дзмітрый Нешта

Дзмітрый Мікалаевіч Нешта — вайсковы пенсіянер, працаваў у Баранавічах на 558-м авіярамонтным заводзе. Яго затрымалі 26 кастрычніка 2021 года. Адразу супраць Нешты ўзбудзілі крымінальную справу па арт. 14 і ч. 2 арт. 218 Крымінальнага кодэкса (замах на наўмыснае знішчэнне маёмасці), але потым справу перакваліфікавалі на арт. 289 Крымінальнага кодэкса (акт тэрарызму). КДБ унёс яго ў “спіс асобаў, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці”. Таксама Дзмітрый Нешта быў абвінавачаны па ч.1. арт. 295-3 Крымінальнага кодэкса (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў).

Справу разглядала суддзя Юльяна Шчэрба.

Па сукупнасці злачынстваў шляхам поўнага складання пакаранняў абвінавачанаму Нешту канчаткова прызначана пакаранне ў выглядзе 12 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з пазбаўленнем вайсковага звання "падпалкоўнік".

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

У канцы верасня 2022 г. Дзмітрыя этапавалі ў ПК № 3 (Витьба).

За тры "кактэйлі Молатава" ў аўтамабілі ўнутраных войск падпалкоўніку прысудзілі 12 год калоніі

Судом Баранавіцкага раёна і Баранавіч 23 чэрвеня разгледжана крымінальная справа ў адносінах пенсіянера Дзмітрыя Нешты, які абвінавачваўся ў незаконных дзеяннях у адносінах да паляўнічай агнястрэльнай зброі (ч.1. арт. 295-3 Крымінальнага кодэкса) і акце тэрарызму (ч. 1 арт. 289 Крымінальнага кодэкса).

"Бунтар хацеў заклікаць вайскоўцаў адмовіцца забяспечваць правапарадак падчас пратэстаў": як судзілі за імітацыю сілавой акцыі вайсковага пенсіянера Нешту з Баранавіч

23 чэрвеня суд Баранавіцкага раёна і Баранавіч асудзіў вайсковага пенсіянера Дзмітрыя Нешту па тэрарыстычным артыкуле 289 Крымінальнага кодэкса і за выраб "кактэйляў Молатава" па ч. 1 арт. 295-3 Крымінальнага кодэкса да 12 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з пазбаўленнем звання "падпалкоўніка". Пад вартай ён утрымліваецца дзевяць месяцаў, КДБ уключыла яго ў "спіс тэрарыстаў". На працэсе стала вядома, што адной з прычын правядзення Дзмітрыем акцыі стаў бунт зняволеных у бабруйскай калоніі ў жніўні 2020 года, дзе пакаранне адбываў яго сын. Пасля гэтага Дзмітрый валанцёрыў пад СІЗА-6 — каб выкрыць валанцёраў і іх мэты, намеснік начальніка баранавіцкага СІЗА пераапранаўся ў цывільнае адзенне і праводзіў час з валанцёрамі пад сценамі ўстановы. Наконт валанцёрства Нешты ў судзе дапыталі яго, а таксама электраманцёра СІЗА-6. Таксама на судзе быў дапытаны знаёмы Нешты палітвязень з "хіміі", а таксама начальнік аддзела крымінальнага вышуку Віцебскага РУУСа. Дзмітрый на судзе прызнаў віну часткова і не пагадзіўся з кваліфікацыяй сваіх дзеянняў. Справу ў адкрытым рэжыме разглядала суддзя Юльяна Шчэрба пры дапамозе народных засядацельніц, а дзяржабвінавачванне падтрымлівала Святлана Пасемка. "Вясна" распавядае, як судзілі Дзмітрыя Нешту.

Адрас утрымання: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»