Станіслаў Мачалаў

Палітвязень

Дата нараджэння: 8 красавіка 1976

Дата затрымання: 28 траўня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Казачак Віктар

Пракурор: Алейнікава

Групы: IT-спецыялісты, Актывісты

Справы: Пратэсты Гомель

Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем

Станіслаў Мачалаў. Фота: "Гомельская Вясна"

Станіслаў Валер'евіч Мачалаў — актывіст з Гомеля, працаваў праграмістам.

У траўні 2021 года Станіслаў зрабіў гуманітарную візу, таму што баяўся за сваю свабоду. Пасля гэтага, 28 траўня, быў затрыманы. У ягонай кватэры, дзе ён жыве са сваімі бацькамі, сілавікі зрабілі ператрус. Пасля 72 гадзін яго перавялі ў гомельскі СІЗА і прад'явілі абвінавачванне па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Праз некалькі месяцаў Станіславу выставілі абвінавачванне яшчэ паводле арт. 364 КК.

У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 15 снежня 2021 пачаўся разгляд ягонай крымінальнай справы. Падчас судовых спрэчак пракурорка Алейнікава запатрабавала для Мачалава і Грышчанкі па тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. 3 студзеня 2022 суддзя Віктар Казачак вынес менавіта такое пакаранне.

Абскарджанне рашэння суда па справе Станіслава павінна адбыцца 23 сакавіка 2022, аднак УДВП ужо даслаў адказ аб накіраванні Станіслава ў ПК-22 г. Івацэвічы. Бацькі прасілі накіраваць Станіслава ў найблізкую ад дома папраўчую ўстанову і сабралі ўсе неабходныя дакументы, але прашэнне не было задаволенае.

Станіслаў з'яўляўся апекуном сваіх бацькоў. Стан іх здароўя такі, што яны не змогуць яго наведваць у калоніі далёка ад месца жыхарства. Сітуацыя ўскладнілася яшчэ і тым, што Станіславаў Малчанаў пасля гіпертанічнага крызу, які адбыўся ў СІЗА, павінен штодня прымаць лекавыя прэпараты.

24 лютага 2022 года Станіслаў пабраўся шлюбам у гомельскім СІЗА-3 са Святланай Якубовіч. Пасля гэтага яго адразу змясцілі ў карцар.

У сярэдзіне красавіка 2022 года Станіслаў быў этапаваны ў папраўчую калонію №22. Вядома, што ў чэрвені яго там змясцілі ў ШІЗА.

30 снежня 2023 года выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.

У снежні 2024 г. стала вядома, што Станіслаў зноў затрыманы, паводле крымінальнай справы

Жыхароў Гомеля асудзілі на тры гады калоніі за ўдзел у вераснёўскай акцыі пратэсту 2020 года

Суд Цэнтральнага раёна Гомеля 3 студзеня вынес прысуд па крымінальнай справе палітвязняў Станіслава Мачалава і Дзмітрыя Грышчанкі. Іх абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт 342 КК), а Мачалава дадаткова яшчэ і ў гвалце альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК РБ).

Суд над Мачалавым і Грышчанкам: амапаўцы блытаюцца ў паказаннях, кажуць, што нічога не памятаюць

Пры праглядзе відэафайлаў, далучаных да справы, Станіслаў і Дзмітрый звярнулі ўвагу суду, што ў момант знаходжання удзельнікаў маршу на праезнай частцы вуліцы Савецкай на святлафоры гарыць зялёнае святло.

Справа Мачалава і Грышчанкі: амапаўцы адвольна затрымлівалі людзей і паводзілі сябе даволі агрэсіўна

У судовым пасяджэнні 16 снежня вывучалі пісьмовыя матэрыялы справы і дапытвалі сведак.

Суд над Мачалавым і Грышчанкам: пацярпелыя амапаўцы вылучылі грамадзянскія пазовы

Суд Цэнтральнага раёна Гомеля 16 снежня працягвае разглядаць крымінальную справу палітвязняў Станіслава Мачалава і Дзмітрыя Грышчанкі. Справу разглядае суддзя Віктар Казачок. Дзяржабвінаваўца – пракурорка Алейнікава.

У Гомелі судзяць праграміста і нафтавіка, якія нібыта дзейнічалі ў складзе групы, хаця паміж сабой незнаёмыя

У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 15 снежня пачаўся разгляд крымінальнай справы палітвязняў Станіслава Мачалава і Дзмітрыя Грышчанкі. Іх абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле у іх (ч.1 арт 342 КК), а Мачалава дадаткова яшчэ і ў гвалце альбо пагрозе ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў (арт. 364 КК РБ).

Затрымалі пасля атрымання гуманітарнай візы: гісторыя палітзняволенага праграміста з Гомеля

Сяброўка палітзняволенага гамельчука Святлана распавяла "Вясне" гісторыю Станіслава Мачалава.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»