Анастасія Петрачэнка

Палітзняволеная

Дата нараджэння: 29 лістапада 1994

Дата затрымання: 21 кастрычніка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Царук Руслан

Месца зняволення: ПК № 4

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне, Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь

Справы: Данаты

Сімвалічны/ая хросны/ая: Стэфані Эмпен, старшыня дэлегацыі Люксембурга ў Аб'яднанай парламенцкай кантрольнай групе Еўрапола і прэзідэн

Анастасія Алегаўна Петрачэнка была затрымана за тое, што пералічыла грошы палку Каліноўскага памерам 16,71 даляраў ЗША, аднак транзакцыя не прайшла.

Пазней палітзняволеная вырашыла вярнуцца ў Беларусь, дзе была затрыманая. У выніку яе абвінавацілі ў замаху на фінансаванне экстрэмісцкага фармавання і перакваліфікавалі абвінавачванне з ч. 1 арт. 361-2 на ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса.

За гэта на дзяўчыну завялі крымінальную справу і змясцілі ў СІЗА-3.

Судовы працэс супраць Анастасіі вёўся 2, 9, 12 і 14 чэрвеня 2023 г. 

У Гомельскім абласным судзе 14 чэрвеня 2023 г. суддзя Руслан Царук прызнаў яе вінаватай і пакараў пазбаўленнем волі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на тры гады.

1 верасня 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Беларуска ў Польшчы данаціла ў полк Каліноўскага, але грошы не дайшлі. Па вяртанні ў Белаусь яе асудзілі на тры гады калоніі

Сталі вядомыя падрабязнасці суда над палітзняволенай Анастасіяй Петрачэнка, якая спрабавала перавесці грошы палку імя палка Каліноўскага.

Фінансавала “экстрэмісцкую дзейнасць”, пералічыла грошы палку імя Каліноўскага: вынесены прысуд Анастасіі Петрачэнка

Прычынай пераследу стала тое, што Анастасія пералічыла грошы палку імя К. Каліноўскага ва Украіне.

Адрас для лістоў: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»