Леанід Германовіч
Палітвязень
Дата нараджэння: 24 чэрвеня 1998
Дата затрымання: 24 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: 4 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Філонік Вера
Пракурор: Дайнэка Міхаіл, Ляшок Сцяпан
Месца зняволення: ПК № 1
Справы: Пратэсты Пінск
Леанід Анатольевіч Германовіч — фігурант справы аб масавых беспарадках (ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу), узбуджанай па падзеях у Пінску ў ноч пасля выбараў 9 жніўня.
31 траўня распачаўся суд над ім і яшчэ 10 фігурантамі крымінальнай справы.
6 ліпеня 2021 у судзе Маскоўскага раёна г. Брэста агучаны прысуд: суддзя Вера Філонік прызначыла Леаніду Германовічу 4 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
У лістападзе 2021 стала вядома пра перавод Леаніда ў наваполацкую ПК № 1.
Храналогія судовага працэсу:
У Брэсце пачаўся суд над другой партыяй абвінавачаных па "Пінскай справе"
Ад 4 да 5,5 гадоў пазбаўлення волі запрасіў пракурор для яшчэ 10 фігурантаў "Пінскай справы"
“Феміда выраніла шалі, але не хочацца, каб яна яшчэ і заплакала”. Што казалі палітвязні ў апошнім слове па "Пінскай справе"
ПЦ "Вясна" прыводзіць пазіцыю абаронцаў і апошнія словы абвінавачаных.
У Брэсце вынеслі прысуды другой партыі абвінавачаных па "Пінскай справе"