Вольга Рыбіна
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 7 красавіка 1974
Дата затрымання: 6 траўня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Ананіч Алена
Месца зняволення: ПК № 4
Справы: Данаты
Вольга Уладзіміраўна Рыбіна ўзятая пад варту паводле абвінавачвання паводле арт. 361-2 КК за ахвяраванні ініцыятывам, прызнаным экстрэмісцкімі.
Суд над ёй пачаўся ў ліпені 2023 года. Мінскі гарадскі суд разглядаў справу 18, 20 і 24 ліпеня 2023 г. Вырак — 3 гады калоніі.
Разгляд апеляцыйнай скаргі прайшоў 26 верасня 2023 г.
Па падліках праваабаронцаў, Вольга восенню 2023 г. пераведзеная з СІЗА-1 у ПК-4.
13 кастрычніка 2023 г. МУС дадала Вольгу ў "спіс экстрэмістаў".