Ксенія Суша

Палітзняволеная

Дата нараджэння: 18 кастрычніка 1982

Дата затрымання: 23 студзеня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 26 лістапада 2024

Суддзя: Чарапанава Святлана

Месца зняволення: ПК № 4

Іншыя пазнакі: «Рэйд па салідарнасці»

Ксенія Віктараўна Суша скончыла БДУКМ, працавала галоўным бібліёграфам навукова-даследчага аддзела кнігазнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі да лістапада 2021 года. Затым пайшла ў IT, два гады да затрымання была тэсціроўшчыцай у IDT, вялікай міжнароднай IT-кампаніі з філіяламі ў больш чым 20 краінах. У яе двое непаўналетніх дзяцей (дачка і сын).

Яе абвінавачвалі паводле ч. 1, ч.2 арт. 361-4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці), ч. 3 арт. 361 (заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэкса.

Суд пачаўся ў Мінскім гарадскім судзе другога верасня 2024 года. Суддзя па справе — Святлана Чарапанава. Яна прызначыла Ксеніі тры гады ў калоніі агульнага рэжыму. 

Утрымлівалася ў СІЗА № 1.

12 лістапада 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Аляксандр Рыбакоў.

Адбывае тэрмін у ПК № 4

29 лістапада 2024 г. унесеная МУС у "спіс экстрэмістаў".

Адрас для лістоў: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»