Яўген Івончык
Дата нараджэння: 16 кастрычніка 1955
Дата затрымання: 29 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Заява аб прызнанні палітвязнем

Яўген Андрэевіч Івончык быў асуджаны паводле арт. 130 Крымінальнага кодэксу (Распальванне сацыяльнай варожасці) і арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады) па "справе Зельцэра". Дакладны тэрмін невядомы, аднак гэта пазбаўленне волі.
Пра Яўгена вядома, што ён родам з Жодзіна, не менш за 20 гадоў адпрацаваў на БелАЗе. Мае дваіх дарослых дзяцей і унукаў.
24 траўня 2022 г. КДБ унёс Яўгена ў спіс асобаў, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".
Прысуд у дачыненні да Яўгена Івончыка набыў сілу, месца яго зняволення ўдакладняецца.