Аляксей Санчук

Палітвязень

Дата нараджэння: 18 ліпеня 1990

Дата затрымання: 4 лістапада 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 6 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Пірожнікава Таццяна

Пракурор: Серакоў Яўген

Месца зняволення: ПК № 17

Групы: Дзеячы культуры

Справы: Пратэсты Мінск

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Дэніс Нотэн, дэпутат парламента Ірландыі

Аляксей Ігаравіч Санчук быў затрыманы 4 лістапада 2020 г. на рэпетыцыйнай кропцы ў Мінску з барабаншчыкамі. Тады затрымалі не менш за 10 музыкаў. Пры затрыманні Аляксея збілі, прымусілі паказаць змесціва тэлефону. Пасля гэтага хлопца асудзілі на 15 сутак нібыта за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі, але пасля арышту ён на волю не выйшаў.

26 лістапада яму выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

У лютым 2021-га стала вядома, што Аляксею дадалі арт. 293 Крымінальнага кодэкса (масавыя беспарадкі).

Жонка палітзняволенага барабаншчыка Аляксея Санчука: Дачка лічыць яго Героем

"Вясна" паразмаўляла з жонкай Аляксея, сабрала храналогію яго пераследу і распавядае, як барабаншчык стаў фігурантам крымінальнай справы па "пратэсным" артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса.

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 13 траўня 2021 года асудзілі 30-гадовага палітзняволенага барабаншчыка. Аляксея Санчука абвінавацілі па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 і ч. 2 арт. 342 (арганізацыя, падрыхтоўка дзеянняў, актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 3 арт. 293 (навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках) і арт. 13 ч. 2 арт. 293 (падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках). Суддзя Таццяна Пірожнікава асудзіла палітвязня на шэсць гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму — менавіта такое пакаранне і прасіў пракурор Яўген Серакоў.

Храналогія суда над Санчуком:

Палітзняволенага барабаншчыка Санчука судзяць па некалькіх "пратэсных" артыкулах Крымінальнага кодэкса

У судзе Маскоўскага раёна Мінска 15 красавіка пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць 30-гадовага палітзняволенага барабаншчыка Аляксея Санчука. У лістападзе ў Мінску на рэпетыцыі сілавікі затрымалі групу барабаншчыкаў "Патрабуем разысціся", якая восенню стала адным з сімвалаў пратэстаў.

Пракурор просіць пакараць палітзняволенага барабаншчыка Санчука 6 гадамі калоніі

У судзе Маскоўскага раёна Мінска ўжо трэці тыдзень судзяць 30-гадовага палітзняволенага барабаншчыка Аляксея Санчука.

Да 6 гадоў калоніі асудзілі палітзняволенага барабаншчыка Аляксея Санчука

У судзе Маскоўскага раёна Мінска амаль месяц судзяць 30-гадовага палітзняволенага барабаншчыка Аляксея Санчука.

 

Адрас для лістоў: ПК № 17. 213004, г. Шклоў, вул. 1-я Заводская, 8

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»