Дзмітрый Гут

Палітвязень

Дата нараджэння: 18 лютага 1988

Дата затрымання: 10 жніўня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: 6 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Курганава Алена

Месца зняволення: ПК № 3

Групы: IT-спецыялісты

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Дзмітрый Валер'евіч Гут працаваў у IT сферы, да гэтага 7 гадоў працаваў у пракуратуры. Быў асуджаны да 6 гадоў калоніі па ч. 3 арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці альбо варажнечы).

Мінскі абласны суд 23 кастрычніка 2023 г. разгледзеў крымінальную справу. Справу разглядала суддзя Алена Курганава.

На 9 студзеня 2024 г. прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі Змітра. Старшыня судовай камісіі Аляксей Рыбакоў

18 студзеня 2024 г. унесены КДБ у "спіс тэрарыстаў". 

19 студзеня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

З СІЗА № 1 пераведзены ў ПК № 3

Адрас для лістоў: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»