Святлана Бычкоўская

Палітзняволеная

Дата нараджэння: 22 жніўня 1977

Дата затрымання: 21 красавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 352 Крымінальнага кодэкса — Неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй
  • арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных
  • арт. 426 Крымінальнага кодэкса — Перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў

Вынік суда: 5 гадоў і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 25 ліпеня 2023

Суддзя: Кучук Дзіна

Месца зняволення: ПК № 4

Справы: Справа ЧКБ

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Святлана Віктараўна Бычкоўская працавала ў службе "Адно вакно" Кастрычніцкага раёна г. Мінска.

У "пакаяльным відэа" жанчына сказала, што перадавала асабістыя дадзеныя сілавікоў Telegram-каналу "Чорная кніга Беларусі".

Разгляд справы палітзняволенай распачаўся 20 красавіка 2023 г. у Мінскім гарадскім судзе. У выніку ёй паставілі ў віну:

  • арт. 352 КК (Неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй);
  • ч. 3 арт. 203-1 КК (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных);
  • ч. 3 арт. 426 КК (Перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў);
  • ч. 3 арт. 130 КК (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы).

25 траўня 2023 г. у Мінскім гарадскім судзе Дзіна Кучук асудзіла Святлану да пяці гадоў і шасці месяцаў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Суд праходзіў у закрытым рэжыме.

25 ліпеня 2023 г. у закрытым судовым пасяджэнні ў Вярхоўным судзе Фёдар Чубкавец разглядаў апеляцыйную скаргу палітзняволенай.

4 жніўня 2023 г. МУС унёс палітзняволеную ў "Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці".

Была пераведзена з СІЗА-1 у ПК-4 для адбывання пакарання.

31 жніўня 2023 г. КДБ унёс палітзняволеную ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці".

Па "справе ЧКБ" супрацоўніцу "Адно акно" асудзілі да пяці з паловай гадоў калоніі

Суддзя Дзіна Кучук вынесла такі прысуд яшчэ 25 траўня, але праваабаронцам пра вынік суда стала вядома толькі цяпер.

Адрас для лістоў: ПК № 4. 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»