Наталля Крук
Палітзняволеная
Дата нараджэння: 14 жніўня 1984
Дата затрымання: 7 жніўня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: невядомы
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Брысіна Жанна
Месца зняволення: ПК № 4
Іншыя пазнакі: Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь
Наталля Ігараўна Крук была затрымана за каментары 7 жніўня 2023 года пасля вяртання з Польшчы. Яе тэлеграм-акаўнт быў прывязаны да ўласнага беларускага нумара, таму яе маглі лёгка ідэнтыфікаваць.
Жанчыне прад'явілі абвінавачванне паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: ч. 3 арт. 361 КК (Заклікі да санкцый) і арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзенннях, груба парушаючых грамадскі парадак).
7 траўня 2024 года ў Мінскім гарадскім судзе пачаўся разгляд справы Наталлі. Суддзя — Жанна Брысіна.
9 жніўня 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі. Старшыня судовай калегіі Эдгар Марцірасян.
13 верасня 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Утрымлівалася ў СІЗА № 1. Адбывае пакаранне ў ПК № 4.
У Мінску судзяць жанчыну, якая адмовілася адказваць на пытанні прапагандыста Азаронка