Аляксей Арлоў
Палітвязень
Дата нараджэння: 15 лістапада 1992
Дата затрымання: 15 траўня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-2 Крымінальнага кодэкса — Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Макарэвіч Святлана
Месца зняволення: ПК № 22
Справы: Данаты
Аляксей Аляксандравіч Арлоў быў затрыманы 15 траўня 2023 года па абвінавачванні ў фінансаванні экстрэмісцкай дзейнасці (арт. 361-2 Крымінальнага кодэксу) — за данаты арганізацыі, прызнанай экстрэмісцкім фармаваннем. Да гэтага, у красавіку, Аляксея затрымліваў ГУБАЗіК, і затым яго асудзілі да арышту па адміністрацыйным артыкуле.
Аляксей утрымліваецца ў СІЗА-1.
Прысуд — 3 гады ў калоніі агульнага рэжыму.
19 снежня 2023 г. у Аляксея быў прызначаны разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай камісіі Ігар Любавіцкі. Прысуд пакінулі без зменаў.
5 студзеня 2024 унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
У пачатку студзеня 2024 г. утрымліваўся ў СІЗА-6, пераведзены ў ПК-22.