Андрэй Валахановіч

Палітвязень

Дата нараджэння: 12 лістапада 1989

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса — Дыскрэдытацыя Беларусі
  • арт. 130-1 Крымінальнага кодэкса — Рэабілітацыя нацызму

Вынік суда: 6 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Сімахіна Любоў

Месца зняволення: СІЗА-1

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Андрэй Віктаравіч Валахановіч верагодна быў затрыманы ў верасні 2023 года. Прычына — чат, у якім яны з сябрамі абмяркоўвалі розныя падзеі. Імаверна, тады ж затрымалі і двух яго сяброў — Уладзіміра Алісіевіча і Эдуарда Кашэцяна.

Іх абвінавацілі па пяці артыкулах. Гэта «распальванне варажнечы групай асобаў або з цяжкімі наступствамі» (ч. 3 арт. 130 КК), «дыскрэдытацыя Беларусі» (арт. 369-1 КК), «рэабілітацыя нацызма, здзейсненая групай асобаў або з цяжкімі наступствамі» (ч. 3 арт. 130-1 КК), «удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак» (ч. 1 арт. 342 КК) і «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК).

Суд над мужчынамі пачаўся 7 чэрвеня 2024 года ў Мінгарсудзе. Працэс вяла суддзя Любоў Сімахіна. 26 ліпеня мужчынам агучылі прысуд. Вядома, што Андрэю прызначылі 6 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

12 лістапада 2024 г. адбыўся разгляд апеляцыйнай скаргі ў Вярхоўным судзе. Старшыня судовай калегіі Павел Каршуновіч.

6 снежня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

20 снежня 2024 г. унесены КДБ у "спіс тэрарыстаў". 

Адрас для лістоў: СІЗА-1. 223016, Навадворскі сельсавет, 143/4, в. Пашковічы, Мінскі раён, Мінская вобласць

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»