Аляксандра Энсайн (Вільчыцкая)

Дата нараджэння: 6 ліпеня 1999

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Мурашка Кацярына

Аляксандра Андрэеўна Энсайн (Вільчыцкая) праходзіла па крымінальнай справе разам з сям'ёй Лівянтаў. Аляксандра вучылася на факультэце міжнародных адносін БДУ на спецыяльнасці "Міжнародная эканоміка" і атрымала прэмію прэзідэнцкага фонду па падтрымцы адораных студэнтаў. Вядомаму рэпетытару і выкладчыку Яўгену Лівянту, старэйшай дачцэ Ганне і зяцю Мікіце Дразду прысудзілі па тры гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі". Жонку Яўгена Юлію Лівянт, ягоную малодшую дачку-студэнтку Галіну Лівянт і суўладальніка цэнтру "100 балаў" Аляксея Іванова асудзілі да двух з паловай гадоў "хатняй хіміі" кожнага, а Аляксандру Энсайн (Вільчыцкую) — на паўтара года "хатняй хіміі".

25 траўня 2023 гады іх прызналі вінаватымі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Справу разглядзела ў судзе Маскоўскага раёна Мінска Кацярына Мурашка.

Абвінавачаных вызвалілі з-пад варты ў залі суда.

25 жніўня 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Вынесеныя прысуды рэпетытару Яўгену Лівянту, ягонай сям'і і калегу

Вядомаму рэпетытару і выкладчыку Яўгену Лівянту, старэйшай дачцэ Ганне і зяцю Мікіце Дразду прысудзілі па тры гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі". Жонку Яўгена Юлію Лівянт, ягоную малодшую дачку-студэнтку Галіну Лівянт і суўладальніка цэнтру "100 балаў" Аляксея Іванова асудзілі да двух з паловай гадоў "хатняй хіміі" кожнага, а Аляксандру Энсайн (Вільчыцкую) — на паўтара года "хатняй хіміі".

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»