Андрэй Бурак
Палітвязень
Дата нараджэння: 10 ліпеня 1972
Дата затрымання: 11 траўня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Хаткевіч Яўген
Месца зняволення: ПК № 8
Андрэй Аляксеевіч Бурак — кіроўца-дальнабойшчык. Мужчыну першапачаткова абвінавачвалі ў хуліганстве (ч. 3 арт. 339 КК) і стварэнні экстрэмісцкага фармавання, альбо ўдзеле ў ім (ч. 3 арт. 361-1 КК).
Мінскі гарадскі суд завяршыў 29 лютага 2024 года рзгляд крымінальнай справы. Бурака прызналі вінаватым і прызначылі яму пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на пяць гадоў паводле ч. 3 арт. 361-1 КК. Абвінавачванне ў хуліганстве было знята. Судовы працэс пачаўся 15 лютага, справу разглядаў суддзя Яўген Хаткевіч.
3 траўня 2024 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Летам 2024 г. пераведзены з ПК № 1 у ПК № 8.
Метамарфозы суда: дальнабойшчыка абвінавачвалі за падрыў петарды, але асудзілі за ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні