Аляксандр Шарабайка
Палітвязень
Дата нараджэння: 7 траўня 1971
Дата затрымання: 10 сакавіка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
Вынік суда: 6 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Тарасевіч Андрэй, Буруноў Яўген
Пракурор: Дайлідзёнак Валерый
Месца зняволення: СІЗА-2
Групы: Спартсмены
Аляксандра Міхайлавіча Шарабайку затрымалі ў Глыбокім. Ён вядомы бодзібілдар.
Спачатку яго асудзілі паводле адміністрацыйнай справы за рэпосты, пасля гэтага абвінавацілі паводле крымінальнай справы за абразу Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэксу).
Суд Глыбоцкага раёна 14 верасня 2023 г. за "абразу Лукашэнкі" прызначыў Аляксандру 1 год і 6 месяцаў калоніі. Яго прызналі вінаватым паводле ч. 1 арт. 368 КК РБ. Прысуд вынес Андрэй Тарасевіч.
З улікам таго, што Аляксандр некалькі месяцаў утрымліваўся ў СІЗА-2, яму застаецца адбываць каля васьмі месяцаў.
Абласны суд пакінуў вырак Аляксандру без зменаў. Ён адбывае тэрмін у ПК-22.
8 снежня 2023 г. унесены МУС у "спіс экстрэмістаў".
Аляксандра зноў пачалі судзіць 7 траўня 2024 г. Акрамя яго па справе праходзілі яшчэ Андрэй Стабулянец і Дзяніс Цыбульскі, якога год таму асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту ў Мінску (арт. 342 КК).
У залежнасці ад ролі кожнага іх абвінавачвалі паводле арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). Справу ў закрытым рэжыме разгледзелі у Віцебскім абласным судзе. Суддзя — Яўген Буруноў 5 чэрвеня 2024 г. прысудзіў Аляксандру 6 гадоў калоніі. 23 жніўня 2024 года Вярхоўны Суд разгледзіць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Ігар Вячаслававіч Любавіцкі.
Вядомага глыбоцкага бодзібілдара асудзілі на паўтара года калоніі за "абразу Лукашэнкі"