Дзяніс Цыбульскі

Дата нараджэння: 11 лютага 1981

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Хвайніцкая Жанна, Буруноў Яўген

Справы: Пратэсты Мінск

Цыбульскі Дзяніс Фадзеевіч асуджаны судом Заводскага раёна г. Мінска па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. 22 сакавіка 2023 года справу разгледзела суддзя Хвайніцкая Жанна. Вынік суда невядомы. 

23 чэрвеня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

У пачатку траўня 2024 г. стала вядома, што Дзяніс праходзіць па новай справе. Суд прызначаны на 7 траўня. Акрамя яго па справе праходзяць яшчэ Андрэй Стабулянец і Аляксандр Шарабайка. У залежнасці ад ролі кожнага іх абвінавачваюць паводле арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 361-1 КК (удзел у экстрэмісцкім фармаванні). Справу ў закрытым рэжыме будуць разглядаць у Віцебскім абласным судзе. Суддзя — Яўген Буруноў. Ён разглядаў справу ў зарытым судовым паседжанні з 7 траўня па 5 чэрвеня 2024 года. Вынік суда невядомы.

23 жніўня 2024 года Вярхоўны Суд разгледзіць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Ігар Вячаслававіч Любавіцкі.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»