Аляксандр Сазонаў

Палітвязень

Дата нараджэння: 27 жніўня 1990

Дата затрымання: 7 красавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 352 Крымінальнага кодэкса — Неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй
  • арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных
  • арт. 426 Крымінальнага кодэкса — Перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Аўрусевіч Васіль

Месца зняволення: ПК № 3

Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне

Групы: Сілавікі

Аляксандра Мікалаевіча Сазонава і Яўгена Васілеўскага абвінавацілі ў незаконных дзеяннях ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных (ч.1 і ч. 2 арт. 203-1), неправамерным завалоданні камп'ютарнай інфармацыяй (ч.1 арт. 352), а таксама перавышэнні ўлады або службовых паўнамоцтваў (ч.2 арт. 426 Крымінальнага кодэкса).

Яўгена Васілеўскага затрымалі 24 сакавіка 2022 года ў Маскве. З 25 сакавіка да 7 красавіка адбываў адміністратыўны арышт паводле артыкула 24.23 КаП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Былога супрацоўніка міліцыі Аляксандра Сазонава затрымалі 7 красавіка. Суд Першамайскага раёна Мінска за ўдзел у акцыі пратэсту супраць расійскага ўварвання ва Украіну прысудзіў Сазонаву 13 сутак арышту, а Васілеўскаму – 15 сутак.

Судом Івацэвіцкага раёна 23 студзеня 2023 года ў закрытым судовым пасяджэнні разгледжаная крымінальная справа. Судовы працэс вёў суддзя Васіль Аўрусевіч.

Суд прызнаў Аляксандра Сазонава вінаватым і на падставе ч.1 і ч. 2 арт. 203-1, ч.1 арт. 352, ч. 2 арт. 426 Крымінальнага кодэкса па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання пакаранняў прызначыў канчатковае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін тры гады з адбываннем пакарання ва ўмовах агульнага рэжыму са штрафам у памеры 500 базавых велічынь на суму 18 500 рублёў, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем функцый прадстаўніка ўлады ў органах унутраных спраў, на тэрмін 5 гадоў.

Быў пераведзены з СІЗА-7 для адбывання пакарання ў ПК-3

У Івацэвічах вынесены прысуд за незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных сілавікоў

Судом Івацэвіцкага раёна 23 студзеня ў закрытым судовым пасяджэнні разгледжаная крымінальная справа ў дачыненні да Аляксандра Сазонава і Яўгена Васілеўскага. 

Адрас для лістоў: ПК № 3. 211322, Віцебская вобласць, п. Віцьба

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»