Сяргей Нялепка
Палітвязень
Дата нараджэння: 22 верасня 1989
Дата затрымання: 15 сакавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя масавых беспарадкаў
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 366 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 309 Крымінальнага кодэкса — Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін
Вынік суда: 9 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Сянько Віктар
Месца зняволення: ПК № 3
Справы: Акцыі на чыгунцы, Пратэсты Гродна
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сяргея Алегавіча Нялепку ў сакавіку 2022 года затрымаў ГУБАЗ па Гродзенскай вобласці. На камеру ён сказаў, што яго затрымалі за рэгістрацыю ў плане “Перамога”, а таксама за ўдзел у “дэструктыўных чатах”, у якіх мужчына “заклікаў да гвалту над праваахоўнікамі”.
У снежні КДБ унёс мужчыну ў "спіс тэрарыстаў", таму яму нельга дасылаць грашовыя пераводы.
16 лістапада 2022 года суддзя Гродзенскага абласнога суда Віктар Сянько прызнаў мужчыну вінаватым паводле ч. 1 арт. 309 (Наўмыснае прывядзенне ў непрыгоднасць транспартнага сродку або шляхоў сувязяў); ч. 2 арт. 295 (Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў); арт. 364 (Гвалт альбо пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў); ч. 3 арт. 361 (Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь); ч. 1 арт. 293 (Масавыя беспарадкі); ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашенкі); ч. 1 арт. 130 (Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы); ч. 2 арт. 366 (Гвалт альбо пагроза ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, ці іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак); арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса.
Вядома, што пракурор прасіў асудзіць Нялепку да 16 гадоў пазбаўлення волі, але суддзя Сянько абмежаваўся дзевяцю гадамі калоніі.
Да суда знаходзіўся ў турме №1. Адбывае пакаранне ў ПК-3.
Гарадзенца асудзілі да дзевяці гадоў калоніі паводле дзевяці артыкулаў Крымінальнага кодэкса