Сяргей Чарнецкі
Палітвязень
Дата нараджэння: 23 снежня 1985
Дата затрымання: 9 сакавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Аляхновіч Васіль, Кашко Ігар
24 траўня 2022 года суд Навагрудскага раёна вынес прысуд Сяргею Аляксандравічу Чарнецкому — жыхару горада Ліды, які працуе памочнікам машыніста дызель-цягніка. Яго прызналі вінаватым у абразе суддзі (арт. 391 КК) — Максіма Філатава, які працуе ў судзе горада Ліда.
Падчас судовага пасяджэння Сяргей Чарнецкі прызнаў віну цалкам. У выніку суддзя Васіль Аляхновіч прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на два гады без накіравання ў ПУАТ («хатняя хімія»). А мабільны тэлефон, з якога Чарнецкі пісаў паведамленне, суд пастанавіў канфіскаваць.
Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
7 чэрвеня 2024 года ў судзе Лідскага раёна супраць Сяргея будзе разгледжана справа "Аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу". Суддзя - Кашко Ігар.
Памочнік машыніста, суддзя Філатаў і «Дошка ганьбы»