Яўген Васілеўскі
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 1 верасня 1996
Дата затрымання: 24 сакавіка 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 352 Крымінальнага кодэкса — Неправамернае завалоданне камп'ютарнай інфармацыяй
- арт. 203-1 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных
- арт. 426 Крымінальнага кодэкса — Перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 жніўня 2023
Суддзя: Аўрусевіч Васіль
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Аляксандра Мікалаевіча Сазонава і Яўгена Сяргеевіча Васілеўскага абвінавацілі ў незаконных дзеяннях ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных (ч.1 і ч. 2 арт. 203-1), неправамерным завалоданні камп'ютарнай інфармацыяй (ч.1 арт. 352), а таксама перавышэнні ўлады або службовых паўнамоцтваў (ч.2 арт. 426 Крымінальнага кодэкса).
Яўгена Васілеўскага затрымалі 24 сакавіка 2022 года ў Маскве. З 25 сакавіка да 7 красавіка адбываў адміністратыўны арышт паводле артыкула 24.23 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Былога супрацоўніка міліцыі Аляксандра Сазонава затрымалі 7 красавіка. Суд Першамайскага раёна Мінска за ўдзел у акцыі пратэсту супраць расійскага ўварвання ва Украіну прысудзіў Сазонаву 13 сутак арышту, а Васілеўскаму – 15 сутак.
Судом Івацэвіцкага раёна 23 студзеня 2023 года ў закрытым судовым пасяджэнні разгледжаная крымінальная справа. Судовы працэс вёў суддзя Васіль Аўрусевіч.
Яўгену Васілеўскаму па гэтых жа артыкулах канчаткова прысудзілі пазбаўленне волі на тэрмін два гады з адбываннем пакарання ва ўмовах агульнага рэжыму са штрафам у памеры 300 базавых велічынь на суму 11 100 рублёў.
Да суда знаходзіўся на СІЗА-7 і ў СІЗА-1.
Улетку 2023 года вызвалены па заканчэнні тэрміну пакарання.
У Івацэвічах вынесены прысуд за незаконныя дзеянні ў дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці і персанальных дадзеных сілавікоў