Аляксандр Сакалоўскі
Палітвязень
Дата затрымання: 30 кастрычніка 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
Вынік суда: 10 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Марцірасян Эдгар
Месца зняволення: ПК № 22
Групы: Дзяржслужачыя
Аляксандр Іванавіч Сакалоўскі — былы супрацоўнік МЗС РБ.
Асуджаны ў Вярхоўным судзе 3 жніўня 2021 г. па ч. 1 арт. 356 КК (Здрада дзяржаве). Справу разглядаў суддзя Эдгар Марцірасян. Быў прысуджаны да 10 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму.
На тэлеканале Беларусь-1 выйшаў фільм, у якім сцвярджалася, што Аляксандр быў завербаваны дэпартаментам дзяржаўнай бяспекі Літвы. Што нібыта па заданні замежнай разведкі Аляксандр збіраў і перадаваў звесткі аб супрацоўніках КДБ і МЗС Беларусі, а таксама інфармацыю аб банкаўскай сістэме краіны.
Адбывае тэрмін у ПК № 22.