Андрэй Ханевіч
Палітвязень
Дата затрымання: 16 лістапада 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса — Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці
- арт. 369-1 Крымінальнага кодэкса — Дыскрэдытацыя Беларусі
Вынік суда: 5 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 23 лютага 2023
Суддзя: Кулеш Віталь
Месца зняволення: ПК № 1
Справы: Пратэсты Гродна
Іншыя пазнакі: Шматдзетныя бацькі
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Паскаль Груні, сябра Сената Францыі
Андрэй Мікалаевіч Ханевіч працаваў апаратчыкам у цэху "Карбамід-3" на прадпрыемстве "Гродна Азот". Мужчына мае траіх дзяцей. Яго асудзілі паводле арт. 369-1 (Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) і арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса. Справу разглядаў суддзя Віталь Кулеш.
16 лістапада 2022 года суддзя Гродзенскага абласнога суда Віталь Кулеш прызнаў Андрэя Ханевіча вінаватым паводле арт. 369-1 (Дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) і арт. 361-4 (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) Крымінальнага кодэкса і асудзіў яго на пяць гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.
24 лютага 2023 г. МУС уключыла палітвязня ў "спіс экстрэмістаў".
У канцы лютага стала вядома, што Андрэя перавялі з Турмы № 1 у наваполацкую ПК № 1.
Прафсаюзнага лідара Андрэя Ханевіча асудзілі на 5 гадоў калоніі