Аляксандр Раентаў

Палітвязень

Дата нараджэння: 16 чэрвеня 1984

Дата затрымання: 4 снежня 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 363 Крымінальнага кодэкса — Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак

Вынік суда: 5 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму

Суддзя: Млечка Андрэй

Пракурор: Таратынка Валерыя

Месца зняволення: Следчая турма № 8

Справы: Пратэсты Мінск

Іншыя пазнакі: Турэмны рэжым

Аляксандр Сяргеевіч Раентаў першы раз быў жорстка затрыманы 29 жніўня 2020 года ў тралейбусе разам са сваёй сястрой Наталляй. Відэа затрымання разляцелася па СМІ і сацыяльных сетках. Тады Аляксандр атрымаў арышт, на яго сястру была заведзеная крымінальная справа.

Па крымінальнай справе ён быў затрыманы ў пачатку снежня. Затрымліваць яго прыехалі проста дадому.

Маладому чалавеку выставілі абвінавачванне па арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак, караецца штрафам, або арыштам, ці абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін). На судзе стала вядома, што Аляксандра таксама вінавацяць па арт. 363 Крымінальнага кодэксу (Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак).

17 траўня 2021 года ў судзе Фрунзенскага раёну Мінска быў вынесены прысуд па крымінальнай справе Аляксандра Раентава. Яго пакаралі пяццю гадамі калоніі.

У чэрвені 2022 года стала вядома, што адміністрацыя калоніі № 22 змясціла Раентава ў памяшканне камернага тыпу. Праз гэта ён пазбаўлены спатканняў і тэлефанаванняў.

На пачатку студзеня 2023 г. з'явілася інфармацыя аб тым, што палітвязню ўзмацнілі рэжым: Аляксандра перавялі ў жодзінскую СТ № 8.

Прысуд палітвязню Аляксандру Раентаву: пяць год калоніі агульнага рэжыму

Пракурор Таратынка заявіў, што віна Аляксандра Раентава цалкам даказаная па ўсіх складах прадстаўленага абвінавачвання.

Палітвязень Аляксандр Раентаў адмовіўся даваць паказанні

Справу разглядае суддзя Млечка. Бок абвінавачання падтрымлівае пракурор Таратынка. Пацярпелыя — Хоміч, Дзмітрый Агіевіч, Андрэй Свядыш.

У Мінску пачалі судзіць палітвязня Аляксандра Раентава

Суд Фрунзенскага раёну Мінска пачаў разглядаць крымінальную справу палітвязня Аляксандра Раентава. Яго абвінавачваюць паводле ч.1 арт. 342. і ч.2 арт. 363 Крымінальнага кодэксу.

Адрас для лістоў: Следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»