Аляксандр Казлянка
актывіст з Брэста
Палітвязень
Дата нараджэння: 15 кастрычніка 1983
Дата затрымання: 2 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- ч. 2 арт. 285 Крымінальнага кодэкса — Удзел у злачыннай арганізацыі ў любой іншай форме
Вынік суда: 6 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дата пачатку адбыцця пакарання: 11 сакавіка 2023
Суддзя: Хрыпач Сяргей
Пракурор: Бізюк Раман
Месца зняволення: ПК № 1
Справы: "Рэвалюцыйнае дзеянне"
Групы: Актывісты
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Лайла Нарагі, дэпутатка парламента Швецыі
Аляксандр Аляксандравіч Казлянка — актывіст з Брэста, сябра "Свабоднага прафсаюза". Ён раней неаднаразова затрымліваўся за ўдзел у пратэстных акцыях, напрыклад, супраць акумулятарнага завода і супраць дэкрэта "аб дармаедах" у 2017 годзе.
2 сакавіка 2021 года да Аляксандра прыйшлі з вобшукам, а затым затрымалі.
Аляксандру прад'явўлена абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак) і па ч. 2 арт. 285 Крымінальнага кодэкса (стварэнне злачыннай арганізацыі альбо ўдзел у ёй). Вядома, што ў аснову абвінавачвання па арт. 342 КК лёг эпізод з перакрыццём дарог ў Брэсце ажно ў 2018 годзе: 5 траўня таго году анархісты блакавалі тры паласы трасы М1, пратэстуючы супраць будаўніцтва заводу АКБ. Пры гэтым знаёмыя Казлянкі кажуць, што ўдзелу ў ёй ён не прымаў.
Актывіст, як і яшчэ 6 чалавек, затрыманых у па гэтай справе, пераведзены ў СІЗА-1 у Мінску.
11 студзеня 2022 справу, матэрыялы якой складаюць 160 тамоў, перадалі ў пракуратуру.
25 красавіка 2022 года ў Мінскім гарадскім судзе пачаўся разгляд справы. Паводле хадайніцтва пракурора Рамана Бізюка суддзя Сяргей Хрыпач закрыў працэс. Прычына — "у матэрыялах крымінальнай справы ёсць матэрыялы экстрэмісцкай скіраванасці".
Праз 4,5 месяцы, 6 верасня 2022 г., быў вынесены прысуд Аляксандру: 6 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 500 базавых велічыняў (16 000 беларускіх рублёў ці больш за 6 300 даляраў).
У сярэдзіне сакавіка 2023 г. стала вядома, што палітзняволенага этапавалі ў наваполацкую ПК № 1.
Вясноўцам Марфе — 15 гадоў калоніі, Андрэю — 6: агучаны прысуды адразу дзесяці палітзняволеным
"158 тамоў кажуць не пра нашу вінаватасць, а пра палітычную матываванасць працэсу", — Аляксандр Казлянка ў апошнім слове
На "палітычных" судах ігнаравалі заявы пра катаванні. Што вядома пра суддзю і пракурора па справе над Марфай Рабковай і яшчэ 9 палітвязнямі
Суд над вясноўцамі Марфай Рабковай, Андрэем Чапюком і яшчэ 8 палітвязнямі зрабілі закрытым
"Сказалі, калі не дам паролі, то будуць катаваць, як Дзядка". Палітвязень Казлянка з СІЗА распавёў пра катаванні пры затрыманні і ўмовы на "Валадарцы"