Аляксандр Паліўка

Палітвязень

Дата нараджэння: 16 траўня 1987

Дата затрымання: 27 чэрвеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 7 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Крамянёўская Святлана

Пракурор: Грыцкевіч Вольга

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Аляксандр Мікалаевіч Паліўка быў затрыманы за каментары ў сацсетках. Адзін з праўладных тэлеграм-канал паказаў скрыншоты паведамленняў, якія ставяць у віну Паліўку. Напрыклад: "Калабарацыяністы і рабы, брыдка глядзець! Каб яны ўсё ўзлаваліся і гэтага фашыста вусатага на кол пасадзілі." Яго абвінавацілі па пяці крымінальных артыкулах: заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый) (ч. 3 арт. 361 КК), стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім  (ч. 3 арт. 361-1 КК), абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК), абраза Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт 368 КК) і паклёп на яго (ч. 2 арт. 367 КК). 

Вядома таксама, што ў ліпені 2023 года Аляксандр быў пад вартай (і аспрэчваў гэта праз суд). У жніўні сілавікі публікавалі "пакаяннае відэа" з мужчынам. У мужчыны засталіся двое непаўналетніх дзяцей.

Абвінавачанне запрасіла для Аляксандра сем год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжымупіша “Беларускае Радыё Рацыя”. Брэсцкі абласны суд 4 сакавіка 2024 года пагадзіўся з меркаванням пракурора і прысудзіў роўна столькі. Справу разглядала Суддзя Святлана Крамянеўская.

22 марта 2024 г. внесён МВД в "список экстремистов".

Утрымліваўся ў СІЗА № 7, актуальны адрас невядомы.

Жыхара Лунінца асудзілі да сямі год калоніі па шэрагу пратэсных артыкулаў

Брэсцкі абласны суд 4 сакавіка 2024 года вынес прысуд 36-гадоваму жыхару Лунінца Аляксандру Паліўка, абвінаваціўшы яго па пяці крымінальных артыкулах: заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый) (ч. 3 арт. 361 КК), стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім (ч. 3 арт. 361-1 КК), абраза прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК), абраза Аляксандра Лукашэнкі (ч. 1 арт 368 КК) і паклёп на яго (ч. 2 арт. 367 КК).

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»