Руслан Акостка
Асуджаны да трох гадоў калоніі
Дата нараджэння: 17 траўня 1990
Дата затрымання: 15 лістапада 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 363 Крымінальнага кодэксу – Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак
Месца зняволення: Следчая турма №8

Жыхар Салігорскага раёна Руслан Уладзіміравіч Акостка стаў вядомым пасля таго, як 15 лістапада здолеў прайсці амаль праз увесь горад з бел-чырвона-белым сцягам. Такім чынам ён адзначыў акцыю ў памяць пра забітага Рамана Бандарэнку. Яго ўрэшце затрымалі супрацоўнікі міліцыі і змясцілі ў ізалятар.
Руслан Акостка з вёскі Заўшыцы Салігорскага раёна, да затрымання працаваў на “Беларуськаліі”.
![]()
«Пацярпелага мне шкада: у яго вачах пустата, я яму дарую»
Вольга, маці абвінавачанага сцяганосца, распавяла lider-press.by: «Я была рада ўбачыць сына"
16 лістапада суд Салігорскага раёна пастанавіў пакараць яго за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве на 15 сутак адміністрацыйнага арышту.
Аднак на волю Руслан так і не выйшаў. У дачыненні да былога дэсантніка распачалі крымінальную справу за супраціў супрацоўніку міліцыі, які ахоўвае грамадскі парадак (арт 363 КК РБ). Са слоў сваякоў, на Руслана 30 лістапада распачалі крымінальную справу за супраціў падчас затрымання супрацоўнікам РАУС і нанясенне цялесных пашкоджанняў, якія не панеслі за сабой цяжкіх наступстваў і шкоды здароўю супрацоўніку РАУС.
Суд праходзіў фактычна ў закрытым рэжыме ў напружанай абстаноўцы і незвычайнай актыўнасці сілавікоў. Абвінавачваны віну ў здзяйсненні супраціву супрацоўніку міліцыі з ужываннем гвалту не прызнаў.
Суддзя Алеся Серадзенка агучыла прысуд: тры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму і матэрыяльная кампенсацыя ў памеры 2 000 рублёў.
![]()
Прысуд дэсантніку і сцяганосцу Руслану Акостку: тры гады пазбаўлення волі
![]()
Працэс над Русланам Акосткам
![]()
Салігорск: Судзяць былога дэсантніка, які прайшоў увесь горад з бел-чырвона-белым сцягам
![]()
На Руслана Акостку завялі крымінальную справу за супраціў супрацоўнікам міліцыі