Андрэй Шкляр

Палітвязень

Дата нараджэння: 8 лістапада 1984

Дата затрымання: 8 лістапада 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 356 Крымінальнага кодэкса — Здрада дзяржаве
  • арт. 407 Крымінальнага кодэкса — Разгалошванне дадзеных дазнання, папярэдняга следства ці закрытага судовага пасяджэння

Вынік суда: 10 гадоў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Скок Васіль

Групы: Сілавікі

Андрэй Віктаравіч Шкляр — былы сілавік, які хацеў звольніцца на знак пратэсту. Вядома, што мужчына быў затрыманы ў снежні 2021 году. Андрэй працаваў інспектарам крымінальна-выканаўчай сістэмы Кастрычніцкага РАУС Гродна, незадоўга да арышту падаў рапарт на звальненне праз нязгоду з тым, як працуе сістэма. 

Справу пачалі разглядаць у Гродзенскім абласным судзе 20 лютага 2023 г. Палітзняволенаму інкрымінавалі ч. 1 арт. 356 КК (здрада дзяржаве) і арт. 407 КК (разгалошванне дадзеных папярэдняга следства ці закрытага судовага пасяджэння).

Суддзя Васіль Скок 2 сакавіка 2023 г. прызначыў Андрэю Шкляру 10 гадоў зняволення ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф у памеры 200 базавых велічыняў.

Разгляд апеляцыйнай скаргі адбуыўся ў Вярхоўным судзе 16 траўня 2023 г.

Калонія, у якую перавялі Андрэя з турмы № 1, высвятляецца. 

У Гродне былога сілавіка асудзілі да 10 гадоў калоніі за "здраду дзяржаве"

Суд праходзіў у закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя. Па справе адбылося пяць судовых пасяджэнняў.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»